Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пачастуйся - стыне цеплая гарбата...

Сярэдняя: 3.9 (7 галасоў)

Пачастуйся - стыне цеплая гарбата,
бохан макавы ды сочыва са сліў,-
як гаворыцца спрадвеку, тым і рады
што багатага ў каморцы нажылі.

а за шыбай дзень згасаючы і шэрань,
вечар моўчкі ў пошук зоркі абвясціў,
каб да твару мне у прыцемках прымерыць
тыя водбліскі ад зьнічак уначы,

каб бруіўся бястурботна і звычайна
свет утульны і пяшчотны, залаты.
і з'явіўся ты як быццам нечакана-
насамрэчы, я згадала- прыйдзеш ты

па-сяброўску каб пагутарыць да ночы.
дый навошта нас раскідала жыцце?
проста страціліся мы з табой аднойчы,
мы згубіліся калісьці. Вось і ўсе.