Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Система хранения инструментов toughbuilt www.toughbuilt-tb-c-700.ru.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пачатак

Сярэдняя: 3.4 (7 галасоў)

Вядома, для таго і ніва
I для таго імпэт і пот,
Каб потым абшчадрыла жніва
I адпаведна — умалот.

Я сам як быццам хлопец наскі,
I, моц адчуўшы у плячах,
Я не адны на полі краскі
Жнівом гарачым прыкмячаў.

I на траве расісты россып
He для акрасы быў тады,
Як паспяваў ступою ў поступ
Мужчынскай дружнай грамады.

I той парою сенакоснай
У перакур у халадку
Наўрад ці надаваў сур'ёзна
Значэнне нейкаму радку.

Я шанаваў з касой сваяцтва,
I пеклаванне, і прыпар.
Было мне другасным мастацтва,
А першым — сотка і гектар.

Але паглядваў хітравата
Знячэўку Хведар ці Панас:
Маўляў, вылазь з мужыцкіх спратаў,
Такі, як ёсць, ідзі да нас.

Намёк балючы, хоць тактоўны:
Маўляў, праз сем сваіх патоў
Усё ж для еднасці працоўнай
Ты не гатоў і не гатоў.

Маўляў, касьба — яна не штука.
Загасцяваўся ты ў гасцях.
Маўляў, інакшая навука
Ў цябе і ў думках, і ў касцях.

Зямлі — зямное, неба — небу,
Што маеш, ты і даражы.
Ты нам пра Пушкіна што-небудзь,
Ты нам пра Коласа скажы!..

О гэты лад і склад гаворкі —
У іх і мудрасць, і наіў!
Але ж і як было мне горка,
Як я няўмела бараніў

Сваё не тое каб і права —
Жаданне хоць, памкненне хоць! —
Сказаць: вось тут мая ўся слава,
Другая — хочаш, не прыходзь!

І што мне, бацюхны вы светы,
Калі на радасць ці бяду
Я, можа, не радкі — куплеты,
Як вы сказалі тут, складу...

Так думаў я. Дзядзькі маўчалі.
Над пожняй бусел веславаў.
А я ў сумненнях і адчаі
Насустрач лёсу адплываў.