Пад бальдахімам студзеньскай смугі
Пустэльнасьць гарадоў заснулых,
Прасторы стомай вызваленых вуліц
І ланцугі лятарняў скулі
Між собку ходнікаў стаптаных берагі.
Шурпатасьці пахілых целаў
У чорны шаль схавалі камяніцы,
Прыбраны срэбнымі карункамі ігліцаў,
Нібы ў журбе аб гэтай зрынутай сталіцы,
Хоць тая шчэ скарыцца не пасьпела.
Палёў аркy'шы церпяліва тояць
Пра што завеі малаком пісалі
І традыцыйна заняліся шнары
Гасьцінцаў, брукаванак, магістраляў,
Што зімы адспрадвеку не загояць.
А засьцілаюць лёсы, дзеі, ймёны
Марознымі, даўгімі месяцамі;
Мы й самі не пільнуем памяць,
Пасьля ж балюча сэрца апякаюць
Сьнягі ў тамох нявыдадзеных кронік.
Усьлед прыходзіць інстынктыўны досьвед
Губляць без шкадаваньня весела, імкліва
Ды ненавідзець капяжы, адлігі,
Каб лёд вачэй не раскрышыўся ў крыгі
Днём, які зьнік за брамаю аблокаў.