Пад крыжам небасхілу
Стаіш маленькі, хілы.
Але мацнеюць жылы
І вырастаюць крылы.
А гэты крыж вялізны
Трымаць табе да трызны
І не плячыма, вокам,
Каб бачылі далёка,
Што чалавек магутны...
І гэты крыж пакутны
Ён данясе да неба,
Туды, куды нам трэба…
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116072303994