Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пад небам адзіным

Яшчэ не ацэнена

Расстайнай дарогай зімы і вясны
вяртаўся да гнёздаў клін жураўліны,
Адбіўся ў водах Пцічы і Дзясны,
у рэчках калісьці адзінай краіны.

Не ведаў ніякіх межаў той клін
у небе вясеннім без грому, раскатаў.
Пад крыламі птушак – мільёны магіл
палеглых у баях за Радзіму салдатаў.

Адзінае неба адзінай зямлі
і дахам, і долам стала сумесным.
Іх светлыя душы нясуць жураўлі,
каб клінам урэзаццца ў памяць балюча.

Кароткая памяць вядзе да бяды –
бяскрылай не ўзняцца клінам адзіным.
Што дзеліце сёння, скажыце, браты,
пад небам адзіным, крылом жураўліным?!