Усё падман… Суцэльная хлусьня…
Падман хаваўся ў кожным нашым слове,
У адносінах, ва ўсмешках, у вачах,
У сэрцах, ў нашых думках безгаловых.
Самім сабе баяліся прызнацца
Ў тым, якое гэта было глупства.
Затое ужо можна не баяцца,
Што зноўку ўсё паўторыцца паскудства…
І ўсё дурное дзесьці за плячыма…
Палыпаем мы здзіўлена вачыма,
Смяяцца будзем з дрэнных нашых ролей.
Цяпер жа час пазбавіцца нам ран…
Шкада, што гаварылі мы падман,
Каб зразумець, што хлусіць нельга болей.