Падымі угару сваё вока,
І ты будзеш ізноў, як дзіця,
І адыдуць-адлынуць далёка
Ўсе трывогі зямнога жыцьця.
Ціха тучу блакіт закалыша,
У душы адрасьце пара крыл, —
Узьляціць яна ў сінюю вышу
І ў струях яе змые свой пыл.
Там ня трэба ні шчасьця, ні ласкі,
Там няма ні нуды, ні клапот,
Ты — царэвіч цудоўнае казкі,
Гэта хмара — дыван-самалёт!