Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паеду ў Жупраны

Сярэдняя: 5 (1 голас)

На жупранскай на старонцы
Хораша,цікава.
Там такія краявіды –
Словам не раскажаш!

Трэба з’ездзіць мне ў Жупраны –
Там і Піліканка,*
І касцёл Пятра і Паўла,
І музей у школе…

Я паеду у Жупраны –
Там наш Багушэвіч
Пралажыў сваю сцяжыну,
І знайшоў спачынак.

Трэба,трэба мне жупранскім
Прасякнуцца духам,
Самабытнай даўніною,
Сённяшнім настроем.

Так,паеду я ў Жупраны –
Там гасцей чакаюць:
І спаткаюць,і прытуляць,
Як свайго дагледзяць.

Я прыеду у Жупраны –
Абыду паўсюдна.
Пакланюся добрым людзям,
Сэрца заспакою…
--------------------
*легендарная
маляўнічая гара.