Паэт — не проста кроў, Разлітая на ране часу. Паэт — не проста самазабыццё Душы ў крыштальных формах гукаў. Паэт — пасрэднік Паміж зоркамі ў Сусвеце: Між тымі, Хто ўжо на Млечным Шляху, I тымі, Хто яшчэ гасцюе на Зямлі.