Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПАЭТ

Яшчэ не ацэнена

Жыве ў правiнцыi паэт,
Прыгожая жанчына,
Сама – як зладжаны санет,–
Вачэй адвесцi немагчыма,
i пiша вершы – ад душы,
Нiбыта храм яна будуе…
Чароўнай рыфмаю чаруе
Усiх, хто любiць у цiшы
Пабыць даўжэй – у задуменнi –
Каля камiна, дзе паленнi
Гараць, як мокрыя каменнi
На сонцы – нiбы гладышы,
Як сам гару ад дум парою –
Гару, каб шлях твой асвяцiць,
Не чынячы бяды нiкому,
Дапамагчы – дайсцi, даплыць
Да берага свайго, дадому…

Ад Бога талент дадзен ёй,
Прыгожай той жанчыне:
Усё, што скажа,– з цеплынёй,
Нiбы акно расчыне
Насустрач свету, каб ляцець
Ажно да небасхiлу…
Часамi мог бы я глядзець
На твар жаночы мiлы
i слухаць голас, каб услед
Красой дзявочай любавацца,
Чароўнай рыфмай ачышчацца…

Жыве ў правiнцыi паэт,
Прыемна ў тым прызнацца.