Такога творчага натхнення
не бачыў свет з часоў стварэння.
Упаўшы ў поўную адключку
ад рэчаіснасці зямной,
паэт страчыў, схапіўшы ручку
у трансе леваю нагой.
Віват! Жаданы верш — гатовы.
Паэт перачытаў яго,
ускінуў са значэннем бровы
ды мовіў: «Пойдзе! О-го-го!»
Якая зоркасць у паэта…
Верш напрасткі пайшоў у Лету.