Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Па...эт...

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Вандроўнік дарогаў пад поўняй,
Самотных гасцёўнік вятроў,
Ў краіне Сутоння бязмоўнай
Шукальнік адвечных багоў…

Пакутнік шляхоў пракаветных,
Мастак патанулых вякоў…
Грымотаў нясцерпна нязменных
Ўлюбёнец музЫкі дажджоў…

Стваральнік скалюжаных зорак,
Насення сяйва варажбіт,
Сланечнікаў сонечных ўзгорак,
Ярылы нябачны прывід…

Гусляр мёдазвоннага рэха –
Парастак прасторы струны…
Сляза аксамітнага смеху –
На самым акрайцы стралы…

Няўмольнага вершнік адчаю,
Змарнелых надзей рабаўнік….
Усмешак ў сукенках караляў
Апошні пад промнямі зык…

Вандроўнік, пакутнік, стваральнік,
Гусляр, руйнавальнік, бядак….
Ўсяіснасці свету ЯЕ – уладальнік,
А без таго – спрахнеласьць і прах…