Так блізкі паэту
Пад мірнаю нават зарою
Геройскі учынак
Таго сувязіста-героя.
Бо, як сувязіст той,
Паэт па-геройску таксама
Парваную сувязь,
Як крыўду, сціскае зубамі.
Парваную сувязь
Паміж адгрымелым мінулым
З наступнасцю сувязь.
Інакш бы паэта мінулі
Ўсе болі і крыўды
І радасці светлыя свету,
А то яны вечна
Праходзяць усе праз паэта!
1982