Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паэт! Ужо ты ўсё апеў...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Паэт! Ужо ты ўсё апеў:
буслоў, п'янкія ночы,
сняжынкі, месяц, пошум дрэў,
крыніцы, стан дзявочы;

зязюль куванне, спеласць ніў,
лілеі, расставанні…
Ты толькі аб адным забыў:
аб носа існаванні.

Якога?.. Ведама, таго,
зняслаўленага светам.
Даўно чакае ён свайго
заступніка-паэта.

Усё вакол — не драбяза,
усё — не выпадкова.
Каму, як не табе, сказаць,
пра нос высокай мовай?

Зрабі мінуўшчыны агляд —
і ацані сучаснасць;
дай нос у золь, у снегапад —
і ў цёплы час, у яснасць;

уважна абмалюй калёр,
адценні, пералівы;
разгледзь як мае быць тургор;
акрэслі перспектывы…

Апей прадмет з усіх бакоў,
на ўсіх яго пуцінах —
і легіёны пінцюхоў
удзячна ў далечы вякоў
тваё прамовяць імя!