Што для паэта лепей за натхненьне?
Кар'ера,слава ці пачуцьцяў чысьціня?
А можа,што адкажа пакаленьне?
Чытаючы радкі - яго няма..
Прызначаны адвеку лёс самотны,
і побач гэты крыж усё жыцьцё.
Паэт,ты назаўжды свабодны,
Пішы,зьмяняючы павольнае быцьцё.
Як сьветач, запалаюць твае словы,
Ды сьвецяць хай нашчадкам праз гады.
Але ніколі не губляй ты мовы,
і сэрцам, будзеш, вечна малады.