* * *
Паэтаў шмат. І ўсе яны нямыя...
Не маючы магчымасці казаць
Свабоднай праўды словы незямныя,
Прадаўшы душы, мусяць патухаць
Забытымі, адмовіўшыся славу
І памяць берагчы дзеля таго,
Каб не баяцца, знішчыўшы дзяржаву,
Пра край свой думаць і народ яго.