Калі вершы ты складаеш,
І ўладу не чапаеш,
Мо дадуць іх пачытаць,
І падзяку атрымаць.
Будзеш праўду ты пісаць,
Табе вершы не чытаць,
Наляцяць тады сабакі,
Праўладные служакі,
Будуць выць, цябе кусаць,
Чорным брудам паліваць,
Гаўкаць будуць, горла драць,
І па радыё крычаць: -
«Граждан! Ему не верь,
Ён наёмник БНР».
Кабы праўды дачакацца,
Трэба доўга пазмагацца.