Хоць у нас і розныя арбіты,
іх яднае сіла прыцягнення –
да свяціла дзённага – SUNіты,
што кідае звыш прамень натхнення.
Хай завуць тваю планету Сержам,
а маю... яна сама прыходзіць, :-)
Божы план – каб мы пісалі вершы.
Пэўна, так закладзена ў прыродзе.
А таму... не трэба сумаваці.
Хутка ты звышновай зоркай станеш –
каб на Джамалунгме ВЕРШАваці.
А мяне... чакае сродак Vanіsh.
16.05.2014