Тата, табе ўсё не спіцца.
Няма адпачынку ў вачах.
Сэрцу твайму цяжка біцца,
Ды ўсё-ткі агонь не ачах.
Немач – нібы бліскавіца,
Чорны крумкач, брыдкі птах.
Гору ж як бач прычапіцца,
Справіцца з ім – часам жах.
Справіцца і не скарыцца,
Пераадолеўшы страх.
Сэрца стамілася біцца,
Сэрца ж не спіць па начах.
Тата, к табе б прытуліцца,
Убачыць усмешку ў вачах.
Ды веру, што сэрцу шчэ біцца!
Што светлым, даўгім будзе шлях.