Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паэзіі

Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)

Лямпы святло разганяе трывожныя змрокі,
Аркуш паперы ляжыць на пісьмовым стале.
Так уначы абудзіла гуканнем далёкім
І падхапіла на крылах Натхненне мяне.
Б'ецца завея ў акно з незвычайным імпэтам,
Цемра глухая даўно праглынула двары...
Я тваім светам, Паэзія, зноўку сагрэта
Праз доўгі час расставання - нямыя гады.
Я не забыла... Трымаю асадку з пяшчотай,
Словы сплятаюцца ў музыку гожых радкоў,
Вершы ў душы нараджаюцца гэтак жа лёгка,
Як не было тых пяці палусонных гадоў.
Хоць неўзабаве нябёсы асвецяцца ранкам,
Усё ж не спяшаюся лямпы святло пагашаць.
Мне б у табе растварыцца, Паэзія, цалкам,
Мне бы ў вершах пра ўсё на зямлі напісаць!..
...У думках прыгожых, пад спевы ліхой завірухі
Я засынаю за гэтым пісьмовым сталом,
І ў прыемных і чыстых натхнення пакутах
Я адчуваю бязмежнае шчасце сваё.
Ну дык да заўтра, сяброўка мая дарагая!
Больш я ніколі табе не скажу: "Выбачай!"
У сны да мяне завітай трапяткімі радкамі...
Толькі прыходзь, калі ласка.
Бывай.