Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паганіні

Сярэдняя: 3.8 (13 галасоў)

Паганіні

Агітбрыгада. Фронт. Пярэдні край.
Хвіліны цішыні паміж баямі.
З аўтамабіляў сцэна. Месяц май.
І сіні водбліск неба на баяне.

Артыст, нібы каханую, абняў
Баян. Вакол – абветраныя твары.
У імгненне “Венскі вальс” настрой узняў,
Пад акампанемент старой гітары.

І скрыпка, быццам курскі салавей,
Выводзіла рулады ў задуменні:
Гучала ў іх сімфонія завей,
Вады бруенне па рачным каменні.

Ды цішыню ўзарваў снарадаў свіст,
Разрывы мін, далёкі гук сірэны...
І куляй адарваны майскі ліст
Павольна апускаўся каля сцэны.

Стары скрыпач у разлік, відаць, не браў,
Што бою гром быў музыкай спавіты...
І вальс ён на адной струне дайграў,
Бо іншыя – асколкам перабіты.

Каб сёння людзі мірна жыць маглі
І радавацца сонцу, неба сіні,
Граў “Венскі вальс”, як гімн усёй Зямлі,
Пад гром вайны, “сучасны Паганіні”.

Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец)