Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пагоня

Сярэдняя: 4.6 (9 галасоў)

Імчы, імчы,
Мая Пагоня,
Ляці, ляці,
Імчы, імчы
На беларускіх
Белых конях,
Галовы здраднікам сячы!
Галовы ворагам таксама
Сячы заўжды:
Сячы ўначы,
У дні, у ранку,
На світанку,
Трымай галовы
На мячы.
За Беларусь,
Радзіму-маці,
За наш народны светлы шлях
Нікога нельга шкадаваці,
Мы д'яблаў пойдзем сустракаці
З мячамі вострымі ў руках.
Імчы, імчы,
Мая Пагоня,
Ляці, ляці,
Імчы, імчы.
Імчыце хутка, ваяры,
З мячамі вострымі ў далонях
Разбейце ворагам муры,
Разбейце ворагам вы планы,
Разбейце ворагаў напад,
Наш родны крыж
Заўсёды з намі,
Не адступіце вы назад.
Шасціканцовы,
Родны,
Мілы,
Наш крыж
Дзяржаўнае асновы
Дае заўжды
Жыццёвай сілы,
Даюць нам сілы
Словы мовы,
Найпрыгажэйшай на зямлі.
Найпрыгажэйшая прырода,
Яе нам продкі збераглі,
Для беларускага народу
На незалежнае зямлі.
Імчы, імчы,
Мая Пагоня,
Ляці, ляці,
Імчы, імчы.
Імчыце хутка, дзеля волі,
Зямлі ні кроку не аддайце,
Не адступіце вы ніколі,
Вялікіх продкаў паважайце,
Яны ўсе з вамі,
У баі.
Імчы, імчы,
Мая Пагоня,
Маланкі вобліск
На мячы,
Вы лёс трымаеце ў далонях,
Бо лёс Радзімы
На мячы.
У вашых сэрцах,
Ваяры,
Яны для вас
Правадыры,
Іх голас чуюць
Вашы коні.
Імчы, імчы,
Мая Пагоня,
Ляці, ляці,
Імчы, імчы...