Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пайду у людзі.

Сярэдняя: 4.4 (14 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.

Прачнуўся,
ды й пайшоў у людзі.
Пакрышачку патрУсіў.
Чаго сядзець,чаго марУдзіць.
А можа ж розуму чужога набяруся…

Бо, тут – пачую,
там – пабачу нешта.
Паразмаўляю, можа,
з кімсьці, мУсіць.
Глядзіш, і мне
перападзе якая рэшта,
і можа ж розуму якога набяруся…

Яно, канешне,
мутарна бадзяцца
няведама за чым,
але ж – спакУссе.
На хаце як мне розуму набрацца?
А у людзей, глядзіш, і набяруся…

З двара, з кіёчкам,
да людзей кульгаю –
на розум бедны,
што тут хлусіць!
І баба мая,
кажа мне, што розуму ня мАю!
Пайду у людзі…
Можа ж дзе,
і набяруся…

10 чэрвеня 2013г.

**(прачнуўся – проснулся; пакрышачку – понемножечку; марУдзіць – медлить;
пачую – услышу; пабачу нешта – увижу что-то; паразмаўляю – поговорю;
мУсіць – может быть; рэшта – остаток,сдача; бадзяцца – бродить;
спакУссе – искушение; хлусіць – врать; ня мАю – не имею).