Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пакарыцелі неба

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Пакарыцелі неба
Курсантам авіяфакультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь прысвячаецца
Мы мужныя, і смелыя,
і з сэрцамі гарачымі.
Налётваем, умелыя,
нябёсы пакараючы, мы.

Палёты – мара, што ў руках.
Стаць лётчыкамі – мэта.
Па небе будзем мы блукаць
з прыстойнай мэтай гэтай.

Пад Лідай, на стальных “буслах”
праходзім падрыхтоўку.
На самалётах нібы лак
пры светлавым патоку.

Мы юныя, бязвусыя,
галення не спазнаўшыя.
Халодны ветрык тузае
камбінезоны нашыя.

Упала ў слоўную раку
цячэнне неслабое –
перабівае “бусла” гук
інструктара аповед.

Палёты адпрацоўваем,
майстэрства вывучаем,
лятанне шматразовае
стальных здзяйсняем чаек.

Мы разумеем, што няма
драбніц у авіяцыі, –
практыкаванні нашых мар
нам важныя і ясныя.

Вучобы варты наш палёт –
палёт насустрач сонцу,
над землямі лясоў, палёў,
прыгожых і бясконцых.

Душу хвалююць вышыня,
аблокі, неба, хуткасць…
Плады мы будзем пажынаць
пры самалётных гуках.

Авіясправу вывучым,
набудзем лётны вопыт –
у поле неба выйшаўшы,
пажнём плады вучобы.