Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пахаванне кахання

Сярэдняя: 4.7 (12 галасоў)

Ты паехаў на лепшае свята жыцця.
Ды здараюцца ў ім і такія фінты:
За шчаслівым пачаткам - сумны працяг.
Абрываецца нешта ў душы. А затым…
І хаця там знайшлі табе цёплы куток,
ды пітво не бярэ, не смакуе пірог,
І зусім не кранаюць ні жарты ні смех –
з жыцця твайго сышоў чалавек…

Здолеў ты да канца дасядзець за сталом
ды не здолеў забыць, што хацеў бы забыць.
Быццам бы ў віры твае думкі нясло,
і было ўсё адно - а ці жыць, ці ня жыць.
І пасля, калі святу зрабілі кранты,
ты не ўбачыў усё роўна ні свету ні зор.
Толькі раптам прышло разуменне, што ты
для кагосці таксама… таксама памёр…

Развітаўшыся, сыйдзеш далей ад людзей,
ды з табой застанецца чорнай датаю дзень
Пахавання кахання.