Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пакіньце ў запасе хаця б жменю пораха

Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)

Пакіньце ў запасе
Хаця б жменю пораха,
Трымайце яго сухім –
Пры моцнай паразе
Становіцца ворагам
Сябра, зацятым і злым.

Ды з іншага боку
Працуе з сяброўкай
Закон гэты наадварот –
Былая сяброўка
Стане каханкай.
Як вам такі паварот?

Ёсць людзі з імкненнем
У вырай з краіны
Зляцець, тут ён не гаспадар.
Яны з разуменнем,
Што страцяць Радзіму,
Прыдбаюць душы цяжар.

А людзям, якія
Блізкіх і родных
Па Сціксе праводзяць у шлях,
Нічога не прыйдзе,
Ім крыж гэты годна
Цягнуць на сваіх плячах.

Галоўнае – мары,
Іх бы не страціць,
І сэнс захаваць у жыцці.
З упэўненым тварам,
З запалам дзіцяці
У будучыню ісці.
Пакіньце ў запасе
Хаця б жменю пораха,
Трымайце яго сухім –
Пры моцнай паразе
Становіцца ворагам
Сябра, зацятым і злым.

Ды з іншага боку
Працуе з сяброўкай
Закон гэты наадварот –
Былая сяброўка
Стане каханкай.
Як вам такі паварот?

Ёсць людзі з імкненнем
У вырай з краіны
Зляцець, тут ён не гаспадар.
Яны з разуменнем,
Што страцяць Радзіму,
Прыдбаюць душы цяжар.

А людзям, якія
Блізкіх і родных
Па Сціксе праводзяць у шлях,
Нічога не прыйдзе,
Ім крыж гэты годна
Цягнуць на сваіх плячах.

Галоўнае – мары,
Іх бы не страціць,
І сэнс захаваць у жыцці.
З упэўненым тварам,
З запалам дзіцяці
У будучыню ісці.