Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пакліч мяне

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Як сьнег,надзеі промень тае,
Ўзыйшоўшы,нібы зь нябыцьця
І кожны дзень,як век,зьнікае
С табой,нястрэтая,мая.

Бы мроя,ў срэбным зіхаценьні
Адлігай крочыла здалёк.
Была ты вогнішчам ці ценем,
Мой вырак ты ці ручаёк?

Цябе я чую толькі ў марах,
Гукаю стомленай душой
І,калі сонца ёсьць за хмарай,
Скажы,што будзеш ты са мной.

У сэрца шлях табе адкрыты,
Няма здаўна ў ім дзьвярэй.
Пакліч здалёк,каб той нябыт мой,
Як ў вырай птушкі,адляцеў.