Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пакрысе ападае лістота...

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

***
Пакрысе ападае лістота,
Пад нагамі – пажоўклае лета…
Час ад часу прымроіцца мора
Нібы з іншага, дзіўнага, свету…

Час ад часу душа ўскалыхнецца
І паймкнецца да сонца чужога.
Нібы сон, ты за ёю, здаецца,
Пралятаеш бясконцасць прасторы.

У трымценні ўяўлення жывога,
У аблоках, паветры, міжчассі…
Пірэнэйскаю поўнішся воляй,
І глытком каталонскага шчасця.

Там, дзе пальмы, пакінута нешта,
Там, дзе цыпрыс, вякуе усмешка…
Ад пачуццяў па восені рэшта
Застанецца, як пані Франчэска,

Застанецца, каб, мабыць, употай
Павясці за сабой ў далягляды,
Праз залевы, віхуры, праз слоту,
Праз пустэльні, гаі і праз ляды.

І, калі ачуняеш, прачнешся –
Незнарок успаміны ўзгайдаеш,
Краявід жоўтаскуры прал’ецца
Крыху горкай, прывезенай кавай...