Як Пётр,ад Хрыста адракуся,
Пакуль певень не запяе.
Ад смагі пакуль не звалюся,
Пакуль жылы ў грудзях не парве.
Калі трэцяю песьню пачую,
Бога ў сэрца прыму хутчэй.
Ад пакут пазбаўленне адчую,
Пакаянне брызне з вачэй.
Толькі б паспець,не зпазніцца,
У халодным прачнулася поце.
А на дварэ пятух галасіцца,
Раз'ярошаўшы пер'е на плоце.