Пакуль яшчэ ногі носяць, Пакуль яшчэ бачаць вочы, Павінен я столькі зведаць, Хапіла каб назаўсёды! Ніколі не будзе досыць Мне вечнай красы дзявочай, Матулінай ласкі светлай, Радзімы, сяброў, свабоды...