Пакуль жыве рака маёй надзеi –
Гарыць у хаце бацькавай святло,
i памяць ходзiць сцежкаю былой –
Пакуль жыве рака маёй надзеi.
Пакуль жыве рака маёй надзеi –
Ўздымаюць крылы ветракi-млыны,
Вяртаюцца на вёсачку сыны,–
Пакуль жыве рака маёй надзеi.
Пакуль жыве рака маёй надзеi –
Спяшаемся пасеяць i пажаць;
Буслы спяшаюцца зноў гнёзды будаваць –
Пакуль жыве рака маёй надзеi!..
Хiба ж сабе мы, людзi, лiхадзеi –
Каб загубiць свой род на каранi?..
Лятуць буслы да нас, як да раднi, –
Пакуль жыве рака маёй надзеi.