Вы мой ясны пане
Дзе сустрэцца з вамі?
Станцаваць,мой пане,
З вамі паланэз.
Ганарлівым станам
Выйду разам з панам
У руцэ духмяны
Аксамінты бэз.
Дзень па-ціху крочыць
Да дзівоснай ночы,
Ў кроснавых галінах
Прыціхае птах.
Пагляджу я ў вочы
Пану неаднойчы,
Каб убачыць неба
Ў яго вачах.
Вы,музыкі,грайце!
Сэрца суцяшайце,
Хай узносяць гукі
Да нябёсаў нас.
Танец той бясконцы
Затрымае сонца,
Ў абдымках моцных
Затрымае час.
Вы мой ясны пане...