Бяда, браточкі-землякі,
Ці, можа, толькі мне здалося?
Мінулым летам давялося
Ў Мазыр паехаць нацянькі.
Як вокам кінь – адны пяскі.
Дзе краявіду сугалоссе?
Марнее кволае калоссе,
Ідуць каналы напрасткі.
Ці час дурны, ці лёс такі,
Ці ўсё само сабой звялося?
Палессе ў шыльдах засталося:
"Лясец", "Лядзішчы" і… "Пянькі"!
2000