Спрабуюць сілы бусляняты,
Нясмела кружаць над жніўём.
Яны свабодзе, небу рады,
Хоць цесна звязаны з гняздом.
Гняздо дасць сілы для палёту,
Яно навучыць, зберажэ.
Ці ў ясны дзень, ці нават у слоту
Назад дадому пазаве.
Мацуйце крылы, птушкі шчасця!
Смялей ляціце да нябёс!
Няма без споведзі прычасця,
А без палёту – і дзівос!