выехалі на паляванне
тры вершнікі
бязлітасны час
міласэрны час
абыякавы час
гудзе паляўнічы рог
коні панура брыдуць праз вечнасць
напяты слых
кропка ў небе
тры стрэлы
бязлітасны час параніў
міласэрны час забіў
абыякавы час
пусціў сабе кулю ў сэрца
на пустэльнай зямлі
сцякае крывёй
мёртвая памяць