Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Палын і медуніца

Яшчэ не ацэнена

Мне соладка і горка,
Так салодка і горка,
Як вецер палыном парой дыхне.
І ён жа гэты вецер,
Айчыны добры вецер
Абдасць мядовым водарам мяне.

Мне зноў дзяцінства сніцца,
Мне зноў юнацтва сніцца,
Мой родны край, што ў сэрцы я збярог.
Палын і медуніца,
Палын і медуніца
Стаяць, як брат з сястрыцай, ля дарог.

Мне радасна і сумна,
Так радасна і сумна
Ў начное неба чыстае глядзець.
Мігае Палын-зорка,
Мігае Палын-зорка
І медуніца ярка там цвіце.

Мне соладка і горка,
Так соладка і горка,
Калі ў мой сон загляне родны дом.
У твар мне добры вецер,
Айчыны добры вецер
Павее медуніцай з палыном.