Памiж летам i восенню
Ёсць пара – Спачуванне.
Спачувае лес возеру,
Лесу – я спачуваю.
Мы пад небам адзiным
Тры жывыя iстоты.
Нас яднае – Радзiма,
Нас яднае – самота...
Верым добраму позiрку,
Добрым справам людскiм…
Памiж летам i восенню –
Цяжка быць гарадскiм.