Выцягвуць на паверку,
Скамандуюць:
— Стой героем!
I гэтак бабахнуць зверху,
Што іскры з вачэй роем.
Хоць праваліся ў глебу,
У рай атрымаўшы візу...
Але бранёй —
і трэба ж —
Халодны метал знізу.
Спрактыкаваныя рукі
Робяць
майстэрскія рухі —
To гакнуць,
To дробна стукочуць:
Усё-ткі сагнуць хочуць.
— Тук!
Упірацца хопіць.
He даючы астынуць,
Цябе абцугамі схопяць
I на агонь кінуць.
I ціха працэдзяць фразу
Сваім галаском далікатным:
— Тут памякчэеш адразу,
Станеш зусім падатным.
I зноўку пад молат цягнуць,
Хрыбет ламаюць і дробяць.
He знаю, чаго прагнуць.
He знаю, што зробяць.
— Трымайся! Ты ж са сталі!
Вы раіце тонам заядлым.
А самі вы бывалі
Паміж малатком і кавадлам?