Паміж пункцірамі дажджу, Сярод шматкроп’я жвавых промняў Свой вобраз шыфрам запішу, Каб ты мяне калісьці ўспомніў.
Дазволю жарсцям прарасці І зноў збягу блукаць па свеце. Ты не сумуй, ты адпусці – Ніхто трымаць не ў стане вецер.