Зноў дубы на маўклівай сяўбе,
I ў мяне ёсць свой клопат надземны.
Часам я адчуваю сябе
Вартавым,
што чакае ўсё змены.
Маладосць — абарваны трыпціх —
У трывожным жыве падарожжы.
З тых,
хто ў сэрцы маім,
з тых усіх
Я, напэўна, не лепшы, не горшы.
Чую лес, чую стук жалудоў,
Чую крык жураўліны над полем.
Сам не ведаю, колькі гадоў
Застаюся з забытым паролем.
Што ахоўваю, што берагу?
Абуджаецца водгулле грому.
Абуджаецца боль... Не магу
Перадаць усё гэта другому.
Стих классный
Стих классный