Памяці Лідскай ратушы
Гісторыя Лідскай ратушы налічвае тры стагоддзі і заканчваецца пажарам 1891 года.
У мінуўшчыне пашару.
Памяць не загінула –
ратушу рука пажару
ў Лету не закінула…
Наша Ліда атрымала
права Магдэбургскае,
вестку радасна прымала –
і гарматы бухалі.
Горад, быў не пажылы ты –
у гадах юначых.
Ля цэнтральнай плошчы Ліды
збудавалі ратушу.
Век за векам плыў, праходзіў
з мірам і грызнёю…
Ратушу праз два стагоддзі
збудавалі новую.
Інвентар у ёй пажарны
пры царах захоўвалі.
Агняборцаў у пашане
на пажар нацкоўвалі.
Бітву полымю давалі –
намаганні марныя:
ратушу не ўратавалі
ад яго пажарныя.
Біліся з агнём дарэмна:
ратуша загінула…
Ды яе рука здарэння
ў Лету не закінула!