Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Памылка

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Памылка
Як пачынаў працоўную кар’еру,
Пакой у цэнтры вёскі я здымаў.
Была там гаспадыняй бабка Вера,
І крыўды на яе я не трымаў.
Была гэта цудоўная бабулька,
Умовы ўсе былі мне па душы.
І спаць мне ў яе было не мулка,
І за пакой плаціў зусім грашы.
Любіла бабка Вера пагутарыць,
Душу патрэбна некаму адкрыць.
Мне ежы смачнае, было, наварыць,
Бо слухачом зусім няпроста быць.
“Хоць сам ты да гаворкі тупаваты, -
Ды мне ўсё ж з табою весялей.”
Я сам тады яшчэ быў нежанаты,
Трымаўся ад дзяўчат я тых далей.
Аднойчы расказала пра сяброўку,
У маладосці Бог не даў дзяцей.
А Верын муж на іх быў вельмі лоўкі,
Яму гэта было за ўсё прасцей.
Дамовілася тады Вера з мужам
Сваёй сяброўцы памагчы.
“Не сядзь ты толькі там у лужу,
Свой гонар трэба берагчы!”
І да сяброўкі муж прыходзіць,
Там мноства страваў на стале.
Яна з талеркамі ўсё ходзіць,
І ў келіх той каньяк усё ілье.
А нашай Веры так прыемна:
Вось як патрэбна сябраваць!
Паслала мужа ўсё ж дарэмна,
Ён не вярнуўся начаваць.
І не праз дзень, і не праз тыдзень,
А Вера мужа ўсё кляне:
“Каб высах ён, бач які злыдзень!
Падлюга ён, адразу здрадзіў мне!”
Дзяцей, дарэчы, Веры не пакінуў,
Ён іх ад першай жонкі меў.
Суседку ж гэту ён не кінуў,
Аж трое дзетак з ёй займеў.
Пры мне слязу яна пусціла,
Як разразала каравай:
“Памылку здуру дапусціла,
Апошняга сябрам не аддавай!”