Ты сыйдзеш, мабыць, як прыйшла:
Туман, балоты, восень...
Прысніцца раз, другі вясна
Як між чарноцця просінь...
Ты знікнеш хутка між агнёў:
Блуканне, вецер, попел...
Свет перакуліцца і зноў
Звычайнай стане восень.
Ты развітаешся і... ўсё–
Цяпло, валошкі, сонца–
Як быццам больш і нічыё :
Вакол пануе восень...