Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Папараць-кветка

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Блакітнае неба купалася ў промнях сонца.
Усміхалася пяшчотная маці-дубрава:
І было прыгожа не зямлі і здавалася будзе бясконца,
І чудоўная птушка лётала - Пава.
Яна шукала самы маляўнічы край,
У якім бы было ўсё, ўсё, што ёй патрэбна.
На зямлі красаваў травяны май,
А рачулка дарыла людзем срэбра.
Бярозкі пісалі свае лісты да родных і плакалі шчыра,
Не пакутніцамі яны былі, а радываліся вясне.
Гучала ў дуброве сумная песня - гэта ліра,
Гэта сам пан-дуб пеў сваю апошнюю песню земле.
І стала сумна Паве ад гэтай песні пяшчотнай,
Але ляцець далей яна чамусьці не захаццела,
Ёй здавалася, што гэты край самы прывабны, а ветрык самы лагодны.
Пава знайшла, што шукала: і сваю душу, і сапраўднае цела.
Яна стала гусыняю і пачала ганарыцца сваім краям.
І дзе б яна не была, яна ўсім расказвала пра яго.
Яна стала вадою, срэбрам душы ў маі,
Яна стала сэрцам у сэрцах птушак, думкамі куточка ўсяго.
Душа, сэрца і цела больш за ўсё любяць ліру і гуслі.
Уздымаецца ў неба бусел, квітнеюць балоты, ходзяць легенды.
Прабіваецца сярод Еўропы Папараць-кветка - Беларусь.
Яе ніхто не ведае, гэтае Павы-папаратніка, але ў яе гісторіі ёсць яе дзяды,
Якія адкрывалі водныя шляхі, аралі поле, хадзілі басанож,
А далёка, далёка ў густым і жахлівым лесе,
Дзе Пава чула песню пана-дуба і выцягнула з яго сэрца нож,
Там, цячэ рака жыцця майго роднага краю, рака Палессе.