Прывітанне, дружа! Тут я, ня прапаў
Сяджу ў Нямеччыне, ня ведаю спакою
Бо маняіць сэрца пах тучанскіх траў,
Крынічка ў лесі, што была з вадой жывою.
Ніхто ня ведае дарогі да яе
А хто і ведаў - разляцеліся, забылі.
Там дзераза паўзе, вяроўкі ў'е,
На варце ўкол яе дубы застылі.
Выносяць хвоі кроны да нябёс,
Бы Эйфелвы вежы у Парыжы,
Зіхцяць на травах дыяменты рос
І папараці кветка там найбліжай.
Ў ноч на Купалу, трэба яе рваць
У момант той, як кветка расцвітае,
Бо ўтрупянее і нячыстых раць,
Калі ў глушы пугач там загукае.
Тагды і рві і хуценька назад
Дарогaй тою, што сюды з'явіўся
Ня аглядайся, а шапчы:"свят, свят!",
Бо скамянееш, як бы ні маліўся.
А як замоўкне ў глушы пугач,
Нячысцік зноў сваю адчуе сілу
І жудаслівы сьмех, і дзікі плач
Агорнуць душу і завядуць цябе ў магілу
І толькі як на лесу выйдзеш край,
І на сасне ўбачыш тaм ікону,
Перахрысціся й далей паспяшай
Ў цэркаў да завутранняга звону.
А папараць-кветку на грудзях
Як талісман насі з сабою ўсюды
Да шчaсця закаханых скажа шлях,
Да долі што вядзе бяз зла і блуду.
Бо будзе aховай крыніца табе,
Што папараць кветку паіла.
І памяць ня звяне па тым у журбе,
Каго ўсім сэрцам любіла!