Папрашу ў нябёс прасторы,
Глыбіні ў акіяну.
Пачакай,мая пакора,
Сёньня я цурчаньнем п'яны.
Сёньня ног ня чуе доля,
Бо налеяла чаканьне
Кубак вогненнае ролі
Ў дзеятворы астыганьня.
Кулем--попел,гмахам--жыжа,
У залі сопат,пазяханьне.
Стогне Сын ды ноч над крыжам.
Лямпы,рукі,пляск,
Заслона.
Танныя квіткі.
Бязьлюдзьдзе.
Тэлевізары,героі,
Медалі.
Вайны ня будзе.
Душы,куфлі,мроі,зграі,
Чэлесам паўсюль дарога,
Балванкі адсьвяткавалі
Ў габінэтах перамогу.
Ад хвалы праселі грудзі,
--Неяк будзе,неяк будзе.
Мужна Лета аплявалі
На прэм'еры сьвету"Студзень".
Ролі ўбок.Актораў скралі.
Сцэна.Воплескі.Зыгралі.