"Здыму кватэру за інтым."
Жартуе нехта? Ці — сур'ёзна?
Курам на смех! І, разам з тым,
Гучыць адчайна, нават слёзна!
Жыллёвы крызіс дастае?
Ці "дрэннай" моладзі распуста?
Ў народа грошай не стае?
Ў кішэнях звяла ўся "капуста"?
Здаваць пакойчык за інтым...
Адкуль такі дзікунскі "рэверс"?
З Парыжу, кажуць... Гэта ў ім
З’явіўся грэшны "соntrе сеrvісе".
Прадажа цела — каб пражыць
На "пай" сярэдняга заробку…
Як існаваць, каб не грашыць?
Няўжо — у цемру паасобку?
Пайшоў па свеце моды ўзбрык...
Лягальны ў фінаў "соntrе сеrvісе"…
Ў Маскве ўжо попыт гэткі ўзнік...
І ў нас ужо "казычуць нервы".
"Здаю... здымаю... за інтым..."
Аб’явы брудныя змясцілі.
Не важна, як, не важна, з кім, —
Каб толькі ў хату жыць пусцілі...
"Прадам сябе! Патрэбны дом!"
Душа заходзіцца ад жаху…
Як добра сёння быць катом!
Ці, на худы канец, сабакам!
Па матэрыялах Настассі Занько - газета “Звязда” № 45 ад 1 снежня 2010, ўкладка "Чырвонай Змены".