папрасі ты ў неба зорку –
хай Сусвет яе адпусціць
да цябе ў тваю хату
запаліць табе святло
папрасі ты ў неба сонца
для душы сваёй халоднай,
каб знайшла яна нарэшче
у бязмежжы цеплыню
папрасі ты ў неба вечнасць,
каб замець сабе бясконцасць,
каб убачыць край Сусвету
і сканчэнне ўсіх часоў
папрасі ты ў неба Бога,
каб было каму маліцца,
каб Ён мог цябе суцешыць
у бясконцасці тваёй
а калі ўсё надакучыць,
папрасіся сам на неба…