Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ігар Пракаповіч

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

І Лондан, і Парыж
далёка за кардонам,
І Рыа-дэ-Жанейры
ня свецяцца агні.
Жыву спакойны, ціхі,
амаль што невядомы,
Пішу на мове вершы –
і так мінюць дні.

Бываў я у Варшавах,
у Кракавах і Гданьсках,
Па Вроцлаву таксама
ля Одэра гуляў,
Але, прызнацца шчыра,
у тых, не нашых паньствах,
Я край свой нарачанскі
шчымліва ўспамінаў.

Хістаюцца чароты
над чыстаю вадою,
У рэчцы зіхаціцца
бліскучая луска.
Мой край, якою сілай
я звязаны з табою,
Што ты мяне не хочаш
далёка адпускаць?

Утульна мне і проста
сярод людзей знаёмых,
Сярод жанчын прыгожых,
правераных сяброў.
У гутарках, бывае,
хапае слоў салёных,
Ды гэта не змяншае
ні веру, ні любоў.

Паеду, пэўна, ў Лондан.
А можа і ў Парыжы
Блукаць буду Манмартрам
ці дзесьці у Палях,
Але заўсёды буду
вастрыць дадому лыжы,
Па мове і па песнях
шукаць да шчасця шлях.



Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Асеннія фарбы душу напаўняюць самотай.
Жыццё як імгненне: паспеееш хіба азірнуцца.
Мінулае гляне амаль беспрасветнай работай
І кроплямі шчасця, якімі не змог захлынуцца.

Яно адлятае, нібыта птушыныя зграі
На бераг далёкі з чароўнаю назваю “вырай”.
Душа ж свае крылы да сэрца бліжэй прыціскае,
Бо мусіць застацца ў гэтай краіне астылай.

І бачыць паўсюдна самотна-шчымлівыя мроі
У барвах асенніх ужо непатрэбнай лістоты,
У гэтым трывожным халодна-даждлівым спакоі,
У днях, што мінуць у палоне будзённай работы.

А кропелькі шчасця ізноў застануцца ў росах.
Іх высушыць сонца, падыміць высока да неба.
І зрэжуцца травы. І лягуць на роўных пракосах.
І цела захоча скарынку жытнёвага хлеба…



Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Без мовы ты ніхто –
жывёла ды і толькі.
Яда, работа, сон –
такі расклад жыцця.
А роднага ў душы –
ні каліва, ні долькі.
Не дома ў доме ты,
ты дома - у гасцях.

Ды што яшчэ казаць?
ды, пэўна, што нічрга…
Калі без мовы ты –
не можаш чуць прамоў.
Ты хочаш многа мець,
ды пуста тое “многа”,
Калі твая душа
не мае родных слоў…



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дзякуй Богу, яшчэ год мы пражылі.
І мне верыцца, што ўсё ж паразумнелі.
Зразумелі, што на роднае зямлі
Не забыліся бацькоў, не анямелі.

Роднай мовай моліцца душа,
Родным словам сэрца прамаўляе.
А чужое слова, як іржа,
І народ, і памяць раз’ядае.

А без мовы проста быдла мы,
Проста племя здраднікаў і хціўцаў,
Што ў палоне чаркі і маны,
Нібы статак дзікіх палахліўцаў.

Не давайце сэрцу заржавець!
Размякчайце вусны родным словам!
Беларусі – моваю квітнець.
Беларусу – быць душой здаровым!