Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Парады лекара Асклепчыка

Яшчэ не ацэнена

Сяліся блізка ля вады —
ля рэчкі, возера, басейна.
Вада змякчае гнёт нуды,
лякуе сам від гладзі ейнай.

Але, на жаль, нямногім з нас
трапляе жыць пры вадаёме…
Дык хай жа аквай поўны таз
стаіць заўжды па цэнтры дома!

Ад солі, цукру жджы бяды,
яны — падступны вораг, згуба.
Забудзь, адпрэч іх наўсягды,
раз для цябе здароўе люба.

Калі ж яда без іх не ўсмак —
нічога, сып… О божа правы,
ці змёр хаця б адзін бядак
ад кубачка салодкай кавы?..

Хай смех не абміне твой дом!
Смех гоіць! Будні ці спачынак,—
абавязкова перад сном
парагачы хоць пяць хвілінак.

Не да таго! Настрой цяжкі?
Скуль смеху гэтага пазычыць?
А во: няхай цябе ў бакі
хто-небудзь добра паказыча.

Нястача кальцыя ў касцях —
благі сігнал, прыкмета «рэтра».
Каб аддаліць старэння крах,
давай у рацыён салетру.